Вікторыя Азаранка распачала новы сезон з перамогі

video

Беларуска выйшла ў 1/8 тэніснага турніру ў Брызбане.

4 студзеня беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (22 месца ў сусветным рэйтынгу) у першым крузе турніру ў аўстралійскім Брызбане разграміла Алену Весніну з Расеі (115-е) – 6: 2, 6: 0.

Прызавы фонд турніру складае 850 тысяч долараў ЗША.

У наступным раўндзе беларуская спартсменка згуляе з другой ракеткай сусветнага рэйтынгу румынкай Сымонай Халеп.

ДД, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары