Вікторыя Азаранка: Кіньце гэтую лухту, хлопцы, я проста хачу дасканаліцца


Былая першая ракетка свету адказала крытыкам.

На беларускую тэнісістку Вікторыю Азаранку, якая не прыляцела ў Квэбэк на матч Святовай групы II Канада – Беларусь, абрынулася хваля крытыкі з боку аматараў тэнісу.

У адказ на гэта былая першая ракетка свету зрабіла допіс у сваім акаўнце ў Twitter:

«Кіньце гэтую лухту, хлопцы. Я проста хачу дасканаліцца».

Допіс суправаджаўся карцінкай са словамі:

«Я адмаўляюся пялегаваць негатыў. Жыццё занадта файнае і часу вельмі мала, каб гразнуць у пустой драме».

Крытыка Азаранкі была выкліканая, хутчэй, не самім няўдзелам у матч нашай зборнай, а абставінамі адмовы. Капітан жаночай зборнай Беларусі па тэнісе Эдуард Дуброў атрымаў паведамленне ад агента Вікторыі Азаранкі, у якім гаварылася, што тэнісістка не будзе гуляць супраць канадак. Прычына адмовы не ўказвалася.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў