Віктару Шандаровічу забаранілі выступ у Менску


Арганізатар творчага вечару быў вымушаны папрасіць прабачэння «ад імя мільёнаў нармальных беларусаў». «Вашая рэпутацыя непахісна», – напісаў беларускі прамоўтар вядомаму расейскаму журналісту.

Вядомы пісьменнік-сатырык Віктар Шандаровіч падзяліўся ў сваім Facebook размовай з менскім арганізатарам канцэртаў, імя якога ён пакінуў у таямніцы.

«Нядаўна патэлефанавалі з Менску – і прапанавалі там выступіць. Я сказаў: безумоўна, але… І расказаў, што ў Беларусь як артыст – неўязны ўжо 12 гадоў», – піша Шандаровіч.

Аднак арганізатар канцэртаў не здаўся і паспрабаваў высветліць сітуацыю ў ідэалагічным аддзеле Менгарвыканкаму, дзе «непахісную рэпутацыю» непажаданага артыста пацвердзілі. Прамоўтар папрасіў прабачэння «ад імя мільёнаў нармальных беларусаў».

 

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары