Віктар Шэндэровіч: барацьба з дармаедствам у XXI стагоддзі – адсталы «савок»


Расейскі журналіст і пісьменнік каментуе супрацьстаянне беларускіх уладаў з дармаедамі.

«Пасярод Еўропы барацьба з дармаедствам у пачатку ХХІ стагоддзя – гэта такі адсталы «савок». Але менавіта адсталым саўком ён (Аляксандр Лукашэнка – заўв. «Белсату») і можа кіраваць паспяхова. Ён жа не можа кіраваць сіліконавай далінай – яму і не трэба. А «саўком» можа, таму трэба трымаць у стане «саўку». Тут і барацьба з багатымі, з праклятым Захадам, з пятай калонай», – заўважае Віктар Шэндэровіч.

Каментар Віктара Шэндэровіча быў паказаны ў праграме «Эксперт», якую можна глядзець он-лайн на нашай старонцы па нядзелях а 20:00.

Стужка навінаў