Віктар Марціновіч: Горадня знаходзіцца на іншым кантыненце


«У Горадні нехта нешта не зразумеў. Горадня мабыць знаходзіцца на іншым кантыненце, чымся Менск і туды не паспелі галубінаю поштаю перадаць, што беларуская літаратура не з’яўляецца падставаю для ўзбуджэння цікаўнасці міліцыі. Яны не зразумелі, што адбылася дэкрыміналізацыя беларускай культуры, што аўтар, які сустракаецца з чытачамі – не злачынца» – пісьменнік Віктар Марціновіч пра інцыдэнт у Горадні.

У інтэрвю «Белсату» Віктар Марціновіч сказаў, што на ягоную думку, чыноўнікі, што сарвалі прэзентацыю кнігі «Мова», самыя зразумелі, што «адбываецца нешта непрыгожае».

«Прадстаўнікі беларускамоўнага, сапраўднага саюзу пісьменнікаў цяпер уладзе патрэбныя болей за чаргінцоўскі саюз пісьменнікаў. Таму што мы ўсе – беларускамоўныя аўтары – ствараем тую прозу, якая адмяжоўвае нас культурным чынам ад Расеі. Каб не адбылося з намі таго, што адбылося з Данецкам і Крымам, уладзе трэба задумацца пра тое, што варта гартаваць сапраўдную беларускую культуру», – дадаў Марціновіч.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў