Віктар Лукашэнка на апошнім званку старэйшай дачкі: Мы думаем паступаць у БДУ


Сёння па ўсёй краіне ў школах прагучаў апошні званок. Сярод выпускнікоў 16-й менскай гімназіі – старэйшая ўнучка кіраўніка Беларусі Віка Лукашэнка.

Сямнаццацігадовая дзяўчына скончыла 11 «А» клас. У такі незвычайны дзень падтрымаць Віку прыйшлі яе бацькі – Віктар і ягоная жонка Лілія.[/vc_column_text][vc_single_image image=”204868″ img_size=”large”][vc_column_text]Фота kp.by[/vc_column_text][vc_column_text]– Якія ў вас пачуцці? – спыталі Віктара Лукашэнку.

– Мы вельмі ўзрушаныя. Паглядзіце, якія прыгожыя ўсе! Нібы сам нядаўна такім быў, а ўжо – дзеці. Таму ганаруся і хвалююся. Мы думаем паступаць у БДУ. Будзем глядзець у залежнасці ад таго, як іспыты здасць, але мяркую, што гэта будзе звязана з эканомікай.

– Рэпетытараў наймалі?

– Вядома, абавязкова. Па матэматыцы, мовах, па ўсіх прадметах, якія будзе здаваць.[/vc_column_text][vc_single_image image=”204864″ img_size=”large”][vc_column_text]Фота kp.by[/vc_column_text][vc_column_text]Паводле словаў Віктара Лукашэнкі, у дачкі вельмі дружны клас і расставацца з аднакласнікамі дачцэ сумна.

Віка выходзіла на сваю апошнюю школьную лінейку пад руку з аднакласнікам. Усе дзяўчынкі 11 «А» надзелі белыя блузкі і бірузовыя спаднічкі, бо іх танец стаў цвіком на ўрачыстай лінейцы. Ставіў яго прафесійны харэограф. Віка Лукашэнка выглядала эфектна: на вуснах чырвоная памада, а ў вушах прыгожыя завушніцы.

– Настрой выдатны. Шкада школу заканчваць. Планы на будучыню натуральна ёсць, – усміхаецца Віка. – Куды буду паступаць? Пакуль не ведаю. Вось здам экзамены, тады і паглядзім. Усе прадметы люблю – кожны па-свойму, але больш дакладныя навукі.

[/vc_column_text][vc_single_image image=”204856″ img_size=”large”][vc_column_text]Фота kp.by[/vc_column_text][vc_column_text]Да выпускнога сукенка ў Вікі ўжо гатова. Але якой будзе, дзяўчына распавядаць не стала.

– Я хачу захоўваць гэта ў сакрэце, каб зʼявіцца эфектна.

– Можа, у цябе будзе залаты медаль?

– Пакуль так і выходзіць. У нашым класе ёсць яшчэ пару такіх выдатнікаў, якія ідуць на залаты медаль. У прынцыпе, у нас усе дзеці ў класе разумныя.

– Дзядуля табою ганарыцца?

– Я спадзяюся.

МЯ, паводле kp.by

Стужка навінаў