Віктар Карняенка: Пакуль Статкевіч у турме, гэта не выбары, а нейкая спецаперацыя


Што дасць апазіцыі вылучэнне адзіным кандыдатам Міколы Статкевіча?

«Калі мы здольныя прадэманстраваць, што грамадства падтрымлівае нас і лідара Мікалая Статкевіча, калі ўсе разам збяром ініцыятыўную групу тысячу чалавек па ўсёй краіне, то няма сэнсу гаварыць пра жорсткія законы. У 1989-м годзе законы былі яшчэ горшымі, чым цяпер. Але настрой грамадства быў такі, што мы (апазіцыя – заўв. «Белсату») перамагалі па тых дрэнных законах» – заявіў сябра палітрады АГП, сустаршыня кампаніі «За справядлівыя выбары» Вікітар Карняенка.

У якасці госця праграмы «Два на два» ён абмеркаваў прэзідэнцкія перспектывы палітвязня, які знаходзіцца за кратамі яшчэ з мінулых выбараў.

У сваю чаргу паліттэхнолаг Сяргей Марцалеў, які кіраваў выбарчым штабам Міолы Статкевіча ў 2010-м, пацвердзіў, што паплечнікі былога кандыдата ў прэзідэнты рыхтуюцца самастойна вылучаць яго і на гэтыя выбары. А таксама выразіў падзяку «усім палітыкам, якія падтрымліваюць кампанію па вылучэнні Статкевіча».

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў