Віктар Ерафееў пра Пуціна: «Адныя любяць боршч, а ён любіць спецслужбы»


Расейскі пісьменнік Віктар Ерафееў лічыць, што проста так вырвацца з абцугоў расейскай імперыі не атрымаецца.

«Ён [Пуцін– Заўв. Belsat.eu] сілкуецца адмысловай ежай. Адныя любяць боршч, а ён любіць спецслужбы. Ён сілкуецца рапарцікамі, і тыя яму кажуць пра тое, што вазьмі Крым – і табе нічога не будзе, Еўропа слабая, дохлая, старая і нецікавая. Яму кажуць: ну ты ж узяў ужо Грузію – нічога не здарылася, прыбег спалоханы французскі прэзідэнт Сарказі, так вазьмі і Крым. Тут, як заўсёды, ёсць лёгкі момант здачы, які вельмі добра характарызуе Еўропу.

Натуральна, Расея пайшла зусім не тым шляхам, якім трэба было ісці. Тут нам моцную падножку падставіў Ельцын. І я зычу ўсім тым краінам, прадстаўнікі якіх тут сядзяць у гэтых фатэлях, пайсці ў Еўропу і стаць прыгожымі еўрапейцамі, а не тымі еўрапейцамі, якія ўвесь час скардзяцца на тое, што ім дрэнна жыць. Вядома, адштурхнуцца ад «рускага міру» ды ісці ў Еўропу – гэта выдатная ідэя, і нічога дрэннага ў гэтым няма. Проста трэба зразумець, што ў Еўропы трэба ўзяць, а да чаго трэба ставіцца вельмі акуратна».

Што могуць супрацьпаставіць ідэалагічнай экспансіі Крамля суседнія краіны? Як не даць Маскве ўплываць на ўнутраную палітыку суседніх краінаў?

Пра гэта – трэцяе выданне праграмы «Тэрыторыя праўды». У гарачай дыскусіі бяруць удзел эксперты з Расеі, Украіны, Беларусі, Літвы і Польшчы.

Нашыя эксперты:

  • Лукаш Ясіна, аналітык Польскага інстытуту міжнародных справаў
  • Віктар Дзенісенка, палітычны аглядальнік, выкладчык Віленскага ўніверсітэту, Літва
  • Аляксандр Класкоўскі, палітычны аглядальнік, кіраўнік аналітычных праектаў інфармацыйнай кампаніі «Белапан», Беларусь
  • Аляксандр Харэбін, палітычны аглядальнік, экс-кіраўнік Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі Украіны
  • Віктар Ерафееў, расейскі пісьменнік

 

Стужка навінаў