Відэаафакт: сотні «спячых паліцыянтаў» на кітайскай вуліцы


У Пекіне з’явілася вуліца з сотнямі штучных няроўнасцяў для абмежавання хуткасці руху.

Пра гэта паведамляе «Global Times».

Выданне апублікавала ў «Twitter» відэа, знятае ў раёне Фэнтай на паўднёвым захадзе гораду. На відэазапісе можна пабачыць участак дарогі, на якім кожныя паўтары метры ўсталяваны «спячы паліцыянт».

Навошта на дарозе столькі абмежавальнікаў хуткасці, не ўдакладняецца.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў