Відэа пра каляднага ката за некалькі дзён прагледзелі больш за 11 мільёнаў разоў


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGa3VSbjJTN2lQTlUlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Рэкорды папулярнасці б’е ў сеціве відэаролік пра мілага ката, які незнарок ледзь не сапсаваў сваім гаспадарам Каляды.

Відэаролік з’яўляецца рэкламай сеткі брытанскіх супермаркетаў «Sainsburys» ды ўводзіць у атмасферу сёлетніх калядных святаў. Галоўны герой відэа – пацешны кот Мог – шмат нашкодзіў у доме сваіх гаспадароў ды ненаўмысна ледзь яго не спаліў, бо яго хвост заблытаўся ў святочнай гірляндзе.

Але ў выніку ўсё заканчваецца шчасліва.

На самай справе кот Мог – гэта персанаж з папулярнай серыі кніг для дзяцей Джудзіт Кэр (Judith Kerr). На відэа рэкламуецца новае выданне з цыклу – «Каляднае бедства Мога». Частку грошай з продажу кнігі скіруюць на паляпшэнне дзіцячай пісьменнасці ў Вялікай Брытаніі.

За 5 дзён відэа пра каляднага ката паглядзелі больш за 11 млн. разоў

Максім Ярашэвіч, belsat.eu

Стужка навінаў