Відэа «Белсату» пра Колю з шампанскім бʼе рэкорды! Лукашэнка-малодшы – папулярнейшы за бацьку?


Матэрыял «Абʼектыву», прысвечаны візіту Аляксандра Лукашэнкі з Колем у Кітай сабраў рэкордную колькасць праглядаў у сацыяльных сетках. Агулам відэаролік праглядзелі амаль 1,3 млн разоў.

Найбольш праглядаў ролік набраў у «Аднакласніках», дзе яго праглядзелі больш за мільён разоў.

Што Коля рабіў у Кітаі

Зусім маленькім хлопчыкам Коля пабываў на пекінскай Алімпіядзе, а ў 2015 годзе – на святочным парадзе. Сёлета старшыня КНР Сі Цзінь Пін не хаваў здзіўлення ад таго, як вырас малодшы Лукашэнка. У Паднябесную Коля прыехаў не з пустымі рукамі: падарыў жонцы старшыні КНР куфэрачак. І, як дарослыя, на вечаровым банкеце не з пустымі рукамі слухаў тост Сі Цзінь Піна.

Відавочна, замест таго, каб быць у школе, 12-гадоваму Колю прыемней бавіць час на ўрачыстым прыёме.

«Пасада – сын прэзідэнта»

Беларусы раскрытыкавалі Аляксандра Лукашэнку за тое, што ён бярэ малодшага сына з сабою на сустрэчы на міждзяржаўным узроўні ды дазваляе падлетку бавіцца на «дарослых» фуршэтах за кошт падаткаплатнікаў.

«У яго пасада такая ў Колькі – сын прэзідэнта», – сказаў адзін з жыхароў Менску ў апытанні, якое зладзіў «Белсат».

Карыстальнікі інтэрнэту настроеныя яшчэ больш радыкальна: «выражаясь его же словами-СТЫДОБИЩЕ!!!!», – піша адзін з інтэрнаўтаў у каментарах пад відэа. «Колю в детдом, Лукашенко в дурдом!!!!!!Вот и правда….». – прапаноўвае іншы карыстальнік.

Які сэнс ад візітаў Лукашэнкі?

«За мяжою ж, на саміце, лідар Беларусі традыцыйна прарываў не зрабіў. Ні з кітайскім калегам, ні нават з расейскім не ўдалося правесці сустрэчы. Падчас жа выступу на паседжанні круглага стала Лукашэнка хваліў супольны беларуска-кітайскі праект індустрыйнага парку «Вялікі камень», які беларускі бок называе вытворчасцю заўтрашняга дня, а незалежныя эксперты – учорашняга. Што да манетызацыі візітаў кіраўніка Беларусі ў Кітай, то з кожным з іх мінус гандлёвага сальда для нашай краіны толькі павялічваецца», – падсумоўвае свой матэрыял аўтарка «Абʼектыву» Вольга Старасціна.

Тым часам ваяж Лукашэнкі-старэйшага і малодшага сталіся прычынаю не толькі папрокаў на радзіме, але і кпінаў па-за яе межамі. «Коля прыехаў у Кітай хлопчыкам, а вернецца мужчынам» – гэтак расейскія медыі жартавалі з Лукашэнкі.

Падпісвайцеся на акаўнты «Белсату» ў сацыяльных сетках:

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў