Віцэ-прэзідэнт ЗША: Санкцыі супраць Масквы будуць дзейнічаць пакуль не будуць выкананыя менскія пагадненні


ЗША працягнуць палітыку санкцыі супраць Расеі пакуль не будуць выкананыя ўсе пункты менскіх пагадненняў, заявіў у 27 траўня віцэ-прэзідэнт Злучаных Штатаў Амерыкі Джо Байдэн.

«ЗША абавязкова павінны захоўваць санкцыі, да таго часу, пакуль менскія дамоўленасці не будуць выкананыя ў поўным аб’ёме. І ЗША зробяць гэта», – сказаў амерыканскі палітык падчас выступу ў Брукінгскім інстытуце ў Вашынгтоне.

Джо Байдэн падкрэсліў, што эскалацыя канфлікту стане падставай дадатковых санкцыяў супраць Масквы.

ЮВ, паводле interfax.by

Глядзі таксама
Каментары