Вежу-каланчу ў Горадні ўпрыгожылі дзвюма тысячамі рознакаляровых лямпачак (ФОТА)


Ратавальнікі «запалілі» самую незвычайную ялінку ў краіне. 33-метровая вежа – помнік архітэктуры, найстарэйшае пажарнае дэпо, якому ўжо больш за 100 гадоў.

Акцыя адбылася ў рамках рэспубліканскіх акцый «Нашы дзеці» і «Бяспечны Новы год». Урачыстай цырымоніі папярэднічаў навагодні паказ, на якім прысутнічалі больш за дзвесце выхаванцаў дзіцячых дамоў і школ-інтэрнатаў Гарадзенскага раёну.

Ужо сёння ў Горадні зазіхацяць агнямі адзінаццаць ёлак.

ДР, belsat.eu паводле mchs.gov.by

Стужка навінаў