«Верым у Расею і расейскі футбол». Следчы камітэт РФ зняў ролік да ЧС-2018


Супрацоўнікі Маскоўскага ўпраўлення Следчага камітэту запісалі кліп у падтрыманне расейскай зборнай.

Песню выканаў Дзмітрый Дунаеў, артыст, выступы якога любяць заказваць на карпаратывах ведамства.

Сёння Расея згуляе з Саудаўскай Аравіяй. Матч адкрыцця пачнецца а 18:00. Паводле інфармацыі Паўла Севярынца, турнір збіраюцца глядзець і ў сумна вядомым «рэстаране на костках» у Курапатах. Актывіст заклікае ўсіх неабыякавых прыяжджаць да ўстановы, каб перадухіліць правакацыі.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары