Вернікі ў Мікашэвічах адкрылі на дрэве аблічча Божай Маці


[vc_single_image image=”0″ img_size=”large”]

На дубе, што расце на старых могілках ля чыгуначнага вакзалу ў Мікашэвічах, людзі заўважылі абрысы Багародзіцы.

Спачатку вобраз быў невыразны, адлюстроўваўся толькі жаночы сілуэт, падае сайт media-polesye.by. Адна з мясцовых жыхарак распавяла выданню, што з кожным днём абрысы сталі станавіцца больш прыкметнымі, а цяпер нагадваюць выяву Дзевы Марыі.

[vc_single_image image=”2″ img_size=”large”]

Вернікі паведамілі пра гэта настаяцеля царквы Нараджэння Іаана Прадвесніка. Святары павесілі на дрэва рамку. Вернікі пачалі завязваць на дубе ручнікі і стужкі.

Цікавасць да такой падзеі сярод мясцовага насельніцтва не малы. Цягам дня да дуба прыязджаюць дзясяткі людзей, каб паглядзець на незвычайную з’яву.

[vc_single_image image=”4″ img_size=”large”]

Самі могілкі лічыцца зачыненымі, хаваюць тут толькі на забраніраваных раней месцах.

Мясцовыя жыхары ўзгадваюць, што каля 10 гадоў таму падобная з’ява ўжо адбылася ў Мікашэвічах. Служыцелі царквы вырашылі змяніць рамку на іконе Маці Божай Казанскай, бо напярэдадні заўважылі лёгкае памутненне шкла. Як потым высветлілася, вобраз Багародзіцы цалкам аддрукавалася на шкле. З тых часоў у Мікашэвічах гэты абраз лічаць цудатворным.

МЯ, паводле media-polesye.by

Стужка навінаў