Верхавод ЛНР вярнуўся да працы пасля замаху


Адпаведны зварот Платніцкага апублікаваў сайт сепаратыстаў Луганскі інфармацыйны цэнтр.

«Усе патрэбныя распараджэнні для забеспячэння паўсядзённага жыцця і абароны »рэспублікі « я даў. Цяпер праца ўлады працягваецца ў звыкла рэжыме, а я рэгулярна праводжу сустрэчы і нарады», – сказаў ён.

Платніцкі таксама заявіў, што замах на яго гэта праява зайздрасці.

«Замах на маё жыццё азначае адно: ворагам Данбасу вельмі не падабаецца курс, які мы абралі, і які мы паслядоўна рэалізуем. Гэта праява не толькі бяссільнай злосці, а яшчэ і зайздрасці», – дадаў ён.

Аўтамабіль з Платніцкім узарвалі 6 жніўня ў Луганску. Ён атрымаў сурёзныя траўмы. Дактары дыягнаставалі ў кіраўніка самаабвешчанай рэспублікі мінна-аскепкавыя раненні, у тым ліку печані і селязёнкі.

Платніцкі ўзначальвае гэтак званую ЛНР са жніўня 2014-га года. Увосень таго ж года Генеральная пракуратура Украіны абвінаваціла яго і грамадзяніна Расеі Аляксандра Папова ў выкраданні ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў