Вера з бутэлькай у руцэ: п’яны гамяльчук прасіў айца асвяціць ягоны аўтамабіль, але той выклікаў ДАІ


Гісторыя адбылася яшчэ ў верасні летась, паведамляе карэспандэнтка «Гомельскай праўды».

Мужчына з братам вырашыў асвяціць аўтамабіль у бліжэйшай царкве, каб пасля выставіць яго на продаж.

Перад абрадам мужчыны вырашылі распіць бутэльку гарэлкі. Бацюшка адмовіўся размаўляць з п’янымі і параіў паехаць пацверазець і прыходзіць заўтра. Тым часам іншы царкоўны служка выклікаў ДАІ. Суд Чыгуначнага раёну абласнога цэнтру абвінаваціў 30-гадовага мантажніка ў кіраванні транспартным сродкам у стане алкагольнага апянення.

Сам гамяльчук сваю віну не прызнаў: на судзе сцвярджаў, што п’яным за руль не садзіўся. Аўтамабіль канфіскавалі ў даход дзяржавы, а няўдалы кіроўца паўтара гады будзе месці вуліцы і выконваць іншыя грамадскія працы.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў