Вугоршчына зачыніла паўднёвую мяжу


Ад суботы ўцекачы могуць трапіць у прыязную для іх Нямеччыну галоўным чынам праз Славенію.

Сёння венгерскія ўлады канчаткова зачынілі мяжу з Харватыяй для ўцекачоў. На брамах жалезнага плоту цяпер вісяць замкі. Вугорскія ўлады заўляюць, што іх абавязкам з’яўляецца «абарона дабрабыту, бяспекі і хрысціянскіх каштоўнасцей Еўропы» ад «ісламскай пагрозы».

Уцекачы цяпер накіроўваюцца пераважна ў Славенію. Гэтая краіна адмяніла ўсе чыгуначныя злучэнні з Харватыяй, але пагадзілася прапускаць мігрантаў да моманту, пакуль іх будуць прымаць Аўстрыя і Нямеччына.

Паводле агенцыі «Фронтэкс», сёлета за першыя дзевяць месяцаў межы Еўразвязу перасеклі больш за 710 тыс уцекачоў.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў