Венгрыя заахвочвае моладзь ісці ў магільшчыкі


Дзеля гэтага ўлады Дэбрэцэну зладзілі спаборніцтвы па рыццю магілаў.

У Дэбрэцэне, найбуйнейшым пасля Будапешта вугорскім горадзе, прайшлі нацыянальныя спаборніцтвы па капанні магілаў на хуткасць.

18 камандам, па два чалавекі ў кожнай, трэба было ўручную вырыць магілу даўжынёй 200 сантыметраў, шырынёй – 80, і глыбінёй – 160. Найлепшы вынік – 30 хвілінаў.

Пераможцы спаборніцтва адправяцца на міжнародны чэмпіянат, у якім возьмуць удзел каманды з Польшчы, Славаччыны і Чэхіі.

Арганізатары спаборніцтваў заявілі, што не бачаць нічога амаральнага ў такога кшталту турніры. На іх думку, падобныя імпрэзы падвышаюць прэстыж прафесіі і дазваляюць прыцягнуць у яе моладзь.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў