Венгрыя будзе сяліць уцекачоў у кантэйнерах


Будапешт плануе рассяляць імігрантаў у грузавых кантэйнерах у памежных лагерах падчас разгляду іх запытаў аб прадстаўленні прытулку.

Міністр без партфеля Янаш Лазар, прадстаўнік канцылярыі прэмʼер-міністра Венгрыі, заявіў, што згодна з новымі правіламі, любы імігрант, затрыманы без адпаведных дакументаў у Вугоршчыне, будзе дэпартаваны па-за межы краіны.

«Мы маем патрэбу ў законнай абароне нашай краіны, – цытуе Лазара «Associated Press». – Цяпер адбываюцца сурʼёзныя перамены».

У сваю чаргу, праваабаронцы адзначаюць, што Венгрыя ўжо змяшчае велізарную колькасць імігрантаў у закрытых лагерах.

Пры гэтым Хельсінская група Венгрыі паабяцала падаваць скаргу ў Еўрапейскі суд кожны раз, калі людзей, якія прэтэндуюць на атрыманне прытулку, незаконна ўтрымліваюць пад вартаю.

Пасля гэтага Венгрыя можа быць змушаная да выплаты кампенсацыяў.

ДД

Стужка навінаў