Венесуэлу чакае інфляцыя ў мільён адсоткаў: МВФ


Калі ўрад Мадура не зменіць цяперашнюю фінансавую палітыку, да канца 2018 года краіна эканоміка краіны перажыве найгоршую інфляцыю ў гісторыі чалавецтва.

«Мы прагназуем рост інфляцыі да 1000000% да канца 2018 года. Гэта сведчыць пра тое, што сітуацыя ў Венесуэле аналагічная той, што была ў Нямеччыне ў 1923 годзе ці ў Зімбабвэ ў канцы 2000-х гадоў», – прагназуе Фонд.

Прычынай глыбокага эканамічна-сацыяльнага крызісу, які суправаджаецца гіперінфляцыяй, дэвальвацыяй балівара, дэфіцытам тавараў першай неабходнасці і лекаў, аналітыкі называюць зніжэнне здабычы нафты і цэнаў на яе.

Цяпер мінімальны заробак венесуэльца складае 2,55 млн балівараў, а кошт прадуктаў на месяц для сям’і з трох чалавек – 120 млн. Шмат хто з венесуэльцаў эмігруе. Пры гэтым Нікалас Мадура заявіў, што Венесуэла ніколі не абвесціць дэфолт.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў