Венесуэла: улады заявілі аб падаўленні вайсковага мяцяжу


У інтэрнэце зʼявілася відэазапіс, на якой група людзей у вайсковай форме заклікае да паўстання супраць прэзідэнта Нікаляса Мадуры. У хуткім часе дэпутат ад кіруючай сацыялістычнай партыі Дыясдада Кабельё заявіў, што вайсковы бунт здушаны.

Прыхільнікі ўрада Мадура заявілі пра «змову правых», якія збіраюцца здушыць «рэвалюцыя Балівара».

Раней паступалі паведамленні са спасылкай на відавочцаў пра тое, што ў ноч на нядзелю ў раёне ваеннай базы ў горадзе Нагуанагуа, у ваколіцах Валенсіі, чутная перастрэлка. Пазней Кабельё заявіў, што спроба захапіць базу скончылася паразаю і сітуацыя знаходзіцца пад кантролем уладаў.

Міністэрства абароны пакуль не каментуе тое, што здарылася.

 

ІІ, belsat.eu; паводле svoboda.org

Глядзі таксама
Каментары