Веламіс Менску ніколі не мела ровару


Самай роварнай дзяўчынай сталіцы стала студэнтка Вераніка Жэлубоўская.

У Менску прайшлі міжнародныя спаборніцтвы па шасэйным веласпорце – «UCI Grand Prix Minsk» і «Minsk Cup». Палову суботы рух па праспекце Пераможцаў на ўчастку ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Нарачанскай быў абмежаваны.

Velomiss_20

Найцікавейшая частка спаборніцтваў адбылася каля Палаца спорту, дзе вызначалі «Веламіс Менска». Прыгажуні павінныя былі прайсці велалабірынт, зрабіць «сэлфі» з чэмпіёнам, праехаць на гідраскутары і нарэшце прадэфіляваць.

Глядзіце фотарэпартаж з конкурсу (30 фатаграфіяў)

Перамагла ў конкурсе студэнтка Вераніка Жэлубоўская, якая дагэтуль наагул не мела свайго ровару, і пазычала яго ў сяброў. З конкурсу яна з’ехала на новай «дамцы» з кошыкам – узнагародзе ад арганізатараў.

Вераніка Жэлубоўская з узнагародай.
Вераніка Жэлубоўская з узнагародай.

ДД, фота: Вячаслаў Радзіміч для belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары