Веды ці добрая праца ў Еўропе – навошта Беларусі Балонскі працэс?

video

У траўні 2015 года Беларусь далучылася да Балонскага працэсу. Што гэта прынясе нашай краіне?

Прадстаўнік Грамадскага Балонскага камітэту Уладзімір Дунаеў заўважыў у ток-шоу «Форум», што сам тэрмін «Балонскі працэс» з’явіўся пасля таго, як 29 еўрапейскіх краінаў падпісалі Балонскую дэкларацыю ў італьянскім горадзе Балонні, дзе з’явіўся першы італьянскі ўніверсітэт.

«Балонскі працэс – працэс будаўніцтва адзінай еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі, у кіям бы дзейнічала падобныя ці аднолькавыя правілы, якія б дазвалялі фармаваць адзіны рынак працы, фармаваць еўрапейскую ідэнтычнасць», – заўважыў дзеяч. Паводле яго, Балонскі працэс – гэта адзіны паспяховы на сённяшні дзень еўрапейскі праект.

На думку выкладчыка Маскоўскага дзяржаўнага інстытуту міжнародных адносін Кірыла Коктыша, Балонскі працэс спрыяе больш дысцыплінаванню навучэнцаў, чым якасці ведаў.

«Напрыклад, выкладчык ацэньвае студэнта па 5 крытэрах: 4 крытэры – гэта фактычна стараннасць, толькі адзін крытэр – за веды. Гэта значыць, што гэтая сістэма будзе гадаваць канфармістаў, дзе любы студэнт з крэатыўным мысленнем будзе проста апушчаны да моцных троек. Па-другое, караван рухаецца з хуткасцю самага маруднага вярблюда. Слабыя ВНУ маюць шанцы ад гэтага выйграць, бо студэнты з месцаў, дзе няма ніякай сістэмы адукацыі, маюць магчымасць датыкнуцца да вучэльняў, дзе гэтая сістэма існуе. Для моцных ВНУ гэта будзе азначаць разбурэнне сістэмы ведаў, бо калі студэнт сам камплектуе свой план адукацыі, то як можна скамплектаваць тое, чаго не ведаеш?», – заўважыў адмысловец.

Самыя моцныя ўніверсітэты, да прыкладу ў Оксфардзе, Кембрыджы ды Сарбоне, не далучыліся да Балонскага працэсу, не гледзячы на тое, што краіны, у якіх яны знаходзяцца, падтрымалі працэс.

«Балонскі працэс патрэбны, але патрэбны як фармальнасць: як магчымасць ладзіць абмены, як магчымасць стыкаваць навучэнцаў», – мяркуе спадар Коктыш.

Ток-шоу «Форум» выходзіць на «Белсаце» раз у два тыдні ў суботы а 21:10. Больш – у відэаматэрыяле.

МЯ, belsat.eu
.

Глядзі таксама
Каментары