«Вечерний Минск» адмовіла Юрыю Хашчавацкаму ў публікацыі перадвыбарчай праграмы

video

Пра гэта паведаміла давераная асоба кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад Абʼяднанай грамадзснкай партыі Антаніна Кавалёва.

У адмове галоўнага рэдактара газеты Протаса гаворыцца:

«Паважаны Юрый Іосіфавіч! Паведамляем, што Ваша перадвыбарная праграма, пададзеная 19.08.2016 у рэдакцыю газеты «Вечерний Минск» УП Агенцтва «Мінск-Навіны», не можа быць апублікаваная, бо не адпавядае патрабаванням артыкулаў 47 і 75 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь ад 11 лютага 2000 г. № 37-3. З павагай, галоўны рэдактар газеты «Вечерний Минск» С.А.Протас».

wm22

У артыкулах 47 і 75 гаворыцца, што «праграма кандыдата не павінна змяшчаць прапаганды вайны, заклікаў да гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу, парушэння тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі Беларусь, да сацыяльнай, нацыянальнай, рэлігійнай і расавай варожасці, заклікаў, якія падахвочваюць або маюць сваёй мэтай падахвочванне да зрыву, або адмены, або пераносу тэрміну выбараў, прызначаных у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь, а таксама абразаў і паклёпу ў дачыненні да службовых асобаў Рэспублікі Беларусь, іншых кандыдатаў у дэпутаты».

Паводле Хашчавацкага, на ўсіх узроўнях ідзе падрыхтоўка да фальсіфікацыі выбараў, а ў пералічаных артыкулах няма пунктаў, якія ён парушыў.

Рэжысёр і аўтар праграмы «Эксперт» на «Белсаце» лічыць, што рэдакцыі магло не спадабацца тое, як ён піша пра Лукашэнку:

«20 гадоў мы жывем у рэжыме адзінаўладдзя, і рашэнні прымае адзін не вельмі адукаваны чалавек, галоўнай мэтай якога з’яўляецца не развіццё Беларусі, а ўтрыманне асабістай, нічым не абмежаванай улады».

«Калі яны пакрыўдзіліся за Аляксандра Рыгоравіча, таму што я сказаў, што ён не вельмі адукаваны чалавек. Але гэта таксама праўда. Усім вядома, што гісторык па адукацыі, першы прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, у сталіцы якой праспект быў названы імем выдатнага асветніка Францыска Скарыны, сказаў, што Скарына жыў і працаваў у Піцеры. Гэта яго словы. Хоць Скарына памёр за 150 гадоў да таго, як быў закладзены Санкт-Пецярбург. Гісторык, а тым больш прэзідэнт павінен быў бы гэта ведаць. Калі ён гэтага не ведае, значыць, прапусціў пару лекцый, не вучыўся ў семестры, г.зн. ён не вельмі адукаваны чалавек. Таксама ўсім вядомыя яго літаратурныя веды, да прыкладу, з нагоды вершаў Быкава», – пракаментаваў Хашчавацкі.

Юры Хашчавацкі балатуецца ў Менску па Свіцлацкай выбарчай акрузе № 93.

Гумарыстычны выступ Хашчавацкага для апатычных выбарнікаў

ДР belsat.eu паводле ucpb.org

Глядзі таксама
Каментары