Васіль Парфянкоў атрымаў украінскае грамадзянства


Беларускі экс-палітвязень падаў дакументы ў міграцыйную службу і распавёў СБУ, чаму ён не можа вярнуцца ў Беларусь.

«Сябро» распавёў, што на яго ў Беларусі заведзеныя дзве справы: першая – дзейнасць па абароне нацыі ў Беларусі (імаверна, што маецца на ўвазе апазіцыйная дзейнасць Васіля Парфанкова – заўв. belsat.eu), другая – за найміцтва за яе межамі, а менавіта ўва Украіне. СБУ накіравала запыт у беларускі КДБ, яго словы пацвердзіліся. І вось нядаўна наш сабрат атрымаў пашпарт грамадзяніна Украіны!» – напісаў у сваім «Facebook’у» кіраўнік добраахвотніцкага батальёну ОУН Мікола Каханоўскі.

«Васіль Парфянкоў “Сябро” – фігура даволі вядомая ў Беларусі як змагар з рэжымам Лукашэнкі. Ва Украіне праявіў сябе, праявіў сябе як смелы і дысцыплінаваны воін Добробату ОУН. Добра ваяваў у Пясках. Правёў там два месяцы і быў паранены, цяпер на рэабілітацыі», – напісаў Каханоўскі.

Чытайце таксама >>> Беларускія ваяры на Данбасе: Добраахвотнікі ствараюць антырэйтынг украінскай уладзе

Слава Ісусу Христу! Друзі, з радістю мушу констатувати: справа надання громадянства добробатівцям ОУН зрушила з місця. …

Posted by Микола Коханівський on Monday, November 9, 2015

«Мы ўспрымаем гэтую вайну як сваю. Таму што і ў нас, і ва Украіны агульны вораг – так званы расейскі імперыялізм», – распавёў у красавіку 2015 г. belsat.eu экс-палітзняволены.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары