Вашынгтон у 4 разы павялічвае бюджэт на абарону Еўропы. Чаго чакаць Беларусі?


Злучаныя штаты павялічваюць бюджэт на абарону Еўропы.

Суседнія з Беларуссю дзяржавы НАТА не разлічваюць толькі на заакіянскага партнёра. Краіны Еўразвязу, якія мяжуюць з Расеяй, апошнімі гадамі інвестуюць у абарону на дваццаць адсоткаў больш чым раней. Мэта – стрымаць Крэмль ад далейшых крокаў і адбіць у яго ахвоту правакаваць. Што гэта азначае для Беларусі, якая знаходзіцца паміж молатам і кавадлам?[/vc_column_text][vc_video link=”https://youtu.be/GrO5-3BlPDk?t=39s”][vc_column_text]Злучаныя штаты плануюць павялічыць бюджэт на абарону Еўропы да трох і чатырох дзясятых мільярдаў долараў у 2017 г. Гэта ў чатыры разы больш чым сёлета, паведамляе «The New York Times». Агульны бюджэт на амерыканскую абарону складзе больш чым пяцьсот восемдзесят два мільярды долараў.[/vc_column_text][vc_single_image image=”105025″ img_size=”large”][vc_column_text]

Фота: United States Army Europe Жаўнер 2 палка кавалерыі паказвае бронетранспарцёр «Stryker» хлопцу на палігоне ў Польшчы.

Эштан Картэр, Кіраўнік дэпартаменту абароны Злучаных штатаў:

«Ключ нашага падыходу гэта стрымліванне асноўных супернікаў».

Расея – асноўны супернік Злучаных штатаў у Еўропе. У адказ на яе агрэсію супраць Украіны ў 2014 г. Вашынгтон размясціў у Нямеччыне часткі танкавай брыгады

Якуб Палёўскі, эксперт па бяспецы Defence24.pl:

«Галоўная прычына ў тым, што амерыканцы ўсё больш баяцца непрадугледжаных дзеянняў з боку Расеі супраць краінаў НАТА. Такіх як прыбалтыйскія дзяржавы ці Польшча».

Злучаныя штаты – лідар НАТА. А Паўночнаатлантычны Альянс дзейнічае паводле прынцыпу «узброены напад на аднаго азначае напад на ўсіх». Не важна Эстонія гэта ці Польшча. Вашынгтон паказвае што гатовы бараніць усіх сваіх саюзнікаў. На што пойдуць грошы цяпер?

Якуб Палёўскі, эксперт па бяспецы Defence24.pl:

«Хутчэй за ўсё гэтыя сродкі будуць скіраваныя на павелічэнне ратацыйных сілаў, якія знаходзяцца тут у Цэнтральна-Усходняй Еўропе. Як вядома сталых амерыканскіх базаў у Польшчы ці ў Літве няма».[/vc_column_text][vc_single_image image=”105021″ img_size=”large”][vc_column_text]

Фота: United States Army Europe Сумесныя заняткі амерыканскіх і эстонскіх жаўнераў на манеўрах «Atlantic Resolve 2015».

Ратацыйныя, вахтавыя сілы, яны ў Еўропе часова. Але ўсё часцей эксперты кажуць пра стварэнне сталых базаў для тэхнікі. У выпадку пагрозы дастаткова будзе перакінуць толькі жаўнераў.

Аляксандр Алесін, вайсковы каментатар, г. Менск:

«Любое ўзмацненне вайсковай актыўнасці яно не адабʼецца станоўча на Беларусі. Беларусь знаходзіцца паміж НАТА і АДКБ. Калі ЗША ўзмацняцца ў Еўропе, то Беларусі як саюзніку Расеі прыйдзецца на гэта рэагаваць. Ваенная пагроза вырасце».

Ваенная пагроза ў Еўропе цяпер меншая чым у часы Савецкага саюзу. Таму на старым кантыненце амерыканцы трымаюць толькі трыццаць тысячаў жаўнераў. У дзесяць разоў менш чым у часы «Халоднай вайны». Гэта полк кавалерыі, брыгада дэсантнікаў і батальён танкістаў. Акрамя новых базаў тэхнікі эксперты кажуць пра павелічэнне сілаў да трох танкавых батальёнаў, то бок да поўнай танкавай брыгады ў 2017 годзе. Якім чынам могуць адказаць Беларусь і Расея?

Аляксандр Алесін, вайсковы каментатар, г. Менск:

«У Беларусі могуць зʼявіцца сродкі процідзеяння ім. Тая самая авіябаза пра якую мы спрачаемся і гаворым. Верагоднасць яе зʼяўлення павялічыцца. Расейцы гавораць пра тое, што яны высунуць бліжэй да заходніх межаў Іскандэры, якія з Калінінграду не паўсюль дастаюць. Гэта зброя зʼявіцца на нашых заходніх тэрыторыях».

На мяжы з Польшчаю, якая лідар па павелічэнні выдаткаў на абарону ў Еўропе. Суседства з Расеяй абавязвае.[/vc_column_text][vc_single_image image=”105029″ img_size=”large”][vc_column_text]

Фота: mon.gov.pl Добраахвотнікі з таварыства FIA «Верныя напагатове са зброяй».

Якуб Палёўскі, эксперт па бяспецы Defence24.pl:

«Галоўную адказнасць за бяспеку ў рэгіёне нясуць надалей еўрапейскія дзяржавы. Бо амерыканскія сілы будуць абмежаваныя».

Абмежаваная і прафесійная польская армія. Таму на базе парамілітарных арганізацыяў ствараюць новы род войскаў – тэрытарыяльную абарону краю. У мінулыя выходныя ў Варшаве адбыліся вучэнні добраахвотнікаў з жаўнерамі танкавай брыгады на якіх прысутнічаў міністр абароны.

Антоні Мацерэвіч, міністр абароны Польшчы:

«Першыя эфекты ў постаці брыгадаў на ўсходняй мяжы мы хочам атрымаць пад канец гэтага году, на пачатку наступнага».[/vc_column_text][vc_single_image image=”105033″ img_size=”large”][vc_column_text]

Фота: mon.gov.pl Міністр абароны Польшчы Антоні Мацярэвіч сярод добраахвотнікаў.

Эксперты кажуць, што добраахвотнікі гэта адзін з элементаў сістэмы бяспекі, але гэта не панацэя. Якую ролю можа выконваць гэты элемент?

Генерал Станіслаў Козей, экс-кіраўнік Бюро нацыянальнай Бяспекі Польшчы:

«Абарона асабліва важных лакальных аб’ектаў, інфраструктуры. Такім чынам вызваліць аперацыйныя войскі ад такіх заданняў».

Акрамя непасрэднага ўдзелу ў канфлікце шматлікая добраахвотная армія можа выконваць іншую функцыю, псіхалагічную.

Караль Бандурскі, кіраўнік таварыства FIA «Верныя напагатове са зброяй»:

«Мы мусім мець здольнасць абараніцца. Дэ-факта людзі такія як мы, нашыя падрыхтоўка і веды з’яўляюцца аўтаматычным элементам адпужвання».

Суседзі Беларусі мусяць не толькі шукаць адказаў на дзеянні Масквы. Яны імкнуцца апярэдзіць Расею. Стрымаць Маскву ад правакацыйных, агрэсіўных дзеянняў. Гэта падстава стратэгіі Злучаных штатаў і саюзнікаў у Еўропе.

Сяргей Пеляса, belsat.eu

Стужка навінаў