Вашчыкоўскі: Пытанне акрэдытацыі «Белсату» ў Беларусі – яшчэ наперадзе


Міністр замежных справаў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі, які цяпер знаходзіцца з візітам у Беларусі, спаткаўся з кіраўніком дыпламатычнага ведамства Беларусі Уладзімірам Макеем.

Пасля гэтага спаткання Вітальд Вашчыкоўскі заўважыў, што для новага ўраду Польшчы, які выводзіць свае карані з «Салідарнасці», пытанне правоў чалавека – надзвычай важнае. Але ўсё адбываецца паступова, зазначыў дыпламат. Паводле яго, «нават свет ствараўся не за адзін дзень», таму Польшча пакуль не будзе акцэнтаваць гэтага пытання.

Глядзіце яшчэ >>> Міністр замежных справаў Польшчы ў Курапатах: абодва нашыя народы былі ахвярамі адной імперыі

У польскага міністра запыталіся, ці падчас сустрэчы з Уладзімірам Макеем ён задаваў пытанне пра акрэдытацыю тэлеканалу «Белсат», які працуе з Польшчы. Акурат 21-га сакавіка «Белсат» чацвёрты раз падаў дакументы ў МЗС на акрэдытацыю карэспандэнтаў. Вашчыкоўскі адзначыў, што абмеркаванне акрэдытацыі «Белсату» – яшчэ наперадзе.

Глядзіце яшчэ >>> Польшча прапануе спосабы, як спрасціць атрыманне візаў для беларусаў

Заўтра, 23-га сакавіка, Вітальд Вашчыкосўкі мае спаткацца з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.

ХС, belsat.eu

Стужка навінаў