Вандалы разбураюць Берасцейскую крэпасць

video

Турысты бачаць усяго 30 % Берасцейскай крэпасці. Што хаваюць астатнія 70 і чаму іх хаваюць ад турыстаў?

Берасцейская крэпасць – візітная картка гораду над Бугам і Мухаўцом. Мала хто ведае, што з 300 га, на якіх месціцца крэпасць, наведнікам даступныя ўсяго 30 %. На жаль, большая частка крэпасці не ўключаная ў турыстычныя маршруты, а таму закінутая і разбураецца ад ветру і вандалаў.

«На сённяшні дзень паводле ступені захаванасці Берасцейская крэпасць – адна з буйнейшых у Еўропе як бастыённых, гэтак і фартавых крэпасцяў. То бок, па меры развіцця яна з бастыённай ператварылася ў фартавую», – тлумачыць краязнавец Аляксандр Жаркоў.

Менавіта фартавая частка, разам з бетоннымі батарэямі, пераходамі ды казармамі, мала вывучаная, хоць гэта велізарны комплекс збудаванняў. «Мы можам скласці канкурэнцыю Францыі, Фінляндыі, Нямеччыне», – перакананы Аляксандр Жаркоў.

Да 2000-х частку збудаванняў займаў артылерыйскі полк, цяпер гэтая маёмасць належыць гораду.

«У Беларусі ёсць пакуль адзіны прыклад асвойвання фартыфікацыйных збудаванняў – гэта гісторыка-культурны комплекс «Лінія Сталіна». Адносіны да яго розныя – ад поўнага пазітыву да поўнага негатыву […] Гэта прыклад таго, як фартыфікацыя «працуе», прыносіць грошы, мае дастатковую папулярнасць», – лічыць краязнавец Андрэй Верабей.

Ягоны калега Аляксандр Жаркоў мяркуе, што адна краіна з гэтаю праблемай не справіцца. Дапамагчы маглі б Аўстрыя, Нямеччына, Польшча, Расея ды Украіна. Прадстаўнікі гэтых краінаў пакінулі тут розныя сляды: ад будаўніцтва да разбурэнняў, а таму маглі б спрычыніцца да адраджэння значнага гістарычнага аб’екту.

Гэта сюжэт з праграмы «Рэпартэр», якая выходзіць на «Белсаце» шточацвер а 21:45. Глядзець яе можна па тэлевізары і онлайн-трансляцыі на нашай старонцы.

Глядзець праграму «Рэпартэр» цалкам:

Іншыя выданні праграмы «Рэпартэр»

ІА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары