Валютная выручка Беларусі ўпала на чвэрць


У студзені-лютым 2015 валютная выручка Беларусі паменшылася на чвэрць у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года да $ 4,85 млрд. Гэта мінімальны паказнік з 2011 года, сведчаць дадзеныя Нацбанку.

Валютныя паступлення Беларусі ад экспарту тавараў склалі $ 3,76 млрд (зніжэнне на $ 1,5 млрд). Пры гэтым валютныя паступленні ад экспарту ў Расею знізіліся на $ 918,6 млн, падае telegraf.by.

Таксама зафіксавана падзенне аб’ёмаў імпарту ў краіну. За студзень-люты Беларусь аплаціла 4,31 млрд, што на траціну менш аналагічнага паказніка 2014 года. Аплата імпарту тавараў скарацілася на 34,7%, імпарту паслуг – на 24,7%.

Чытаце таксама: Пратэрмінаваная запазычанасць беларусаў перад банкамі павялічылася на 12% толькі за 3 месяцы 2015 года.

Лукашэнка атрымаў ад Расеі ў 20 разоў менш грошай, чым хацеў.

Сінкевіч: Гэта вельмі затратна для Расеі – Крым, Данбас і Беларусь.

МЯ, паводле telegraf.by.

Стужка навінаў