«Валяць драўніну на могілках, нічога святога!» Чытачка Belsat.eu скардзіцца на вандалізм




Перад Дзядамі жыхарка Гомлю наведала могілкі і жахнулася.

На відэа, зробленым Валянцінай Цупікавай, паказаныя могілкі ў вёсцы Даўгалессе Гомельскага раёну. Пра пабачанае жанчына паведаміла Belsat.eu.

Наўпрост на месцы захараненняў вядзецца нарыхтоўка лесу.

«Людзі ўжо дайшлі да такога, што ўжо крыжы паваленыя, магілы ўсе парушаныя, агароджы разабраныя. А рыхтуюць драўніну, бо тут такі чысты лес, не пашкоджаны караедам. Нічога святога! Дзе сельскі савет, дзе што?» – каментуе жанчына.

Валянціна Цупікава рэзюмуе: «Што хочуць, тое і робяць».

У каментарах пад відэазапісам людзі выказваюць сваё абурэнне.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў