Валянцінка, якая можа вылечыць


Падаруй шанец на выздараўленне! Вазьмі ўдзел у зборы сродкаў на лячэнне Ганначкі Клявец.

У сацсетках стартавала кампанія па продажы хэндмэйд валянцінак. Сродкі ад продажу пойдуць на лячэнне Ганначкі. Усе ахвотныя могуць зрабіць сваю валянцінку і выставіць яе на продаж.

Валянцінкі каштуюць ад Br 20 да 250 тыс. На рахунак хворай дзяўчынкі ўжо паступіла каля Br 3 млн.

Спосабы, якімі вы можаце пералічыць грошы:

1. Праз банк.

ААТ ААБ Беларусбанк філіял №423 ААТ ААБ Беларусбанк – г. Смаргонь, вул. Савецкая, 3-б. УНП 500228845; МФО 152101504:

– беларускія рублі – транзітны рахунак №3819382112456 на дабрачынны рахунак №000000031.

– долары ЗША – транзітны рахунак №3819382112498 на дабрачынны рахунак №8400000000048.

– еўра – транзітны рахунак №3819382112498 на дабрачынны рахунак №9780000000005.

Прызначэнне плацяжу: залічэнне на дабрачынны рахунак на імя Клявец Тэрэзы Генадзеўны на лячэнне Клявец Ганны Вітальеўны.

2. Папоўніць баланс тэлефона МТС (для жыхароў Беларусі) +375-33-37-39-135 (нумар МТС, зарэгістраваны на імя Тарэзы Клявец).

3. Пералічыць на картку Беларусбанка №9112 0001 5331 8080 тэрмін дзеяння да 4.2020.

4. Паштовым пераводам.

Адрас: 231041, Рэспубліка Беларусь, Гарадзенская вобл., г. Смаргонь, вул. Трактарная, д. 34, кв. 36. Клявец Тэрэза Генадзеўна.

Двухгадовай дзяўчынцы ў канцы сакавіка 2015-га паставілі дыягназ – затрымка псіхаматорнага развіцця з сударгавым сіндромам у форме прыступаў. У дзесяць месяцаў ёй выдалі пасведчанне інваліда. Аднак сям’я не губляе надзею і збірае грошы на лячэнне ў Чэхіі.

Сродкі на рэабілітацыю Ганны Клявец збіраюць да 10 сакавіка 2016 года.

Больш інфармацыі тут >>>

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў