Валер Вакульчык: «Падставаў казаць пра ўмяшальніцтва ў выбары ў Беларусі ў нас няма»


Старшыня КДБ Валер Вакульчык падчас сустрэчы з журналістамі ў Менску адзначыў, што каардынальных дзяенняў падчас выбарчых кампаніяў, якія маюць адбыцца ў наступных гадах, яго ведамства не плануе.
На пытанне пра тое, ці магчыма ўмяшальніцтва з Усходу, ці Захаду ў хаду выбараў у Беларусі, Валер Вакульчык адзначыў, што лічыць такую магчымасць малаверагоднай.
«Я не бачу падставаў, каб казаць пра ўмяшальніцтвы ў выбары ў нашай краіне. Мы суверэнная дзяржава і ўмяшальніцтвы ў нашыя справы не дапушчана. Супрацьдзеянне шпіёнскай дзейнасці – наша сфера, якая не на відавоку, але есць. Кардынальных мераў няма і ў гэтым няма неабходнасці», – адзначыў Валер Вакульчык.
Пры гэтым старшыня КДБ распавёў, што літаральна на мінулым тыдні дзве асобы, якія знаходзіліся ў нашай краіне, аб’яўлены персонамі нон-грата. КДБ палічыў іх шпіёнамі. Праўда, Вакульчык адмовіўся ўдакладніць пра грамадзянаў якой краіны вядзецца размова, але распавёў, што ў мінулым месяцы Камітэт дзяржбяспекі затрымаў шпіёна.
На пытанне пра сітуацыю з украінскім журналістам Паўлам Шаройкам, якога абвінавачваюць у шпіянажы, Валер Вакульчык адзначыў, што адпаведная камісія распачне разгляд справу аб яго памілаванні. Размовы пра абмены з украінскім бокам не вядзецца.
СК, belsat.eu
Стужка навінаў