Валер Карбалевіч: візіт Папы Рымскага ў Беларусь немагчымы без згоды РПЦ


Беларускія ўлады запрасілі Папу Рымскага Францыска наведаць Беларусь. Пра магчымы візіт Папы карэспандэнт «Белсату» Алесь Сіліч паразмаўляў з палітолагам Валерам Карбалевічам.

«У Беларусі вялікая каталіцкая абшчына. Папа Рымскі яшчэ не быў у Беларусі, а ён нават наведвае краіны, дзе меншая каталіцкая абшчына. Але ёсць адна вялікая праблема: канфлікт з РПЦ. Расейскі патрыярх лічыць Беларусь кананічнай тэрыторыяй праваслаўя. Без згоды патрыярха Кірыла такі візіт адбыцца не можа. І Ватыкан не хоча праблемаў, і беларускія ўлады не хочуць канфлікту з кіраўніцтвам РПЦ», – мяркуе Валер Карбалевіч.

Больш глядзіце ў відэаматэрыяле.

Чытайце таксама: Ватыкан гатовы прыняць Лукашэнку

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў