Валер Карбалевіч: у гэтым годзе раздачы сланоў не будзе


Ці магчымае ў Беларусі стварэнне баяздольнага ўраду? «Белсат» паразмаўляў з палітычным аглядальнікам Валерам Карбалевічам.

На думку эксперта, усё, што цяпер робіць Лукашэнка, мае перадвыбарчы характар.

«Лукашэнка сказаў, што цяпер не будзе неазробленых выплатаў і заробкаў, што канешне сведчыць пра дрэнны стан эканомікі. Таму што заўсёды перад выбарамі адбывалася «раздача сланоў», калі ўсяляк павышалі заробкі бюджэтнікам гэтым разам не будзе. З іншага боку абяццане стварыць баяздольны ўрад, чарговая спроба прадэманстраваць, што ён кіруе працэсам і пільнуе. Гэта перадвыбарчы ход».

«Ад таго як будзе працаваць урад не шмат што залежыць. І таму будзе змена ўраду альбо не, наўрад ці гэта моцна на што паўплывае. Калі ўзнікне пытанне рэформаў, я думаю, што ёсць людзі і ў цяперашнім дзяржаўным апараце, магчыма можна знайсці людзей з бізнесу і з нейкіх незалежных экспертаў. Але наўрад ці нас бліжэйшым часам чакаюць рэформы», – дадаў палітолаг.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў