Валанцёры асўтралійскага заапарку павіншавалі жывёлінаў з надыходзячымі калядамі (ВІДЭА)

video

Шымпанзэ і чарапаха сіднэйскага заапарку ўжо атрымалі свае калядныя падарункі.

Валанцёры заапарку Таронга падрыхтавалі для іх лекі і смакалыкі ў святочнай абгортцы.

Малпы правялі дзень, гуляючы з каляднай паперай і каробкамі. Асаблівы падарунак атрымала гіганцкая чарапаха Эсмеральда, самая пажылая жыхарка заапарку. Для яе падрыхтавалі гаючы кавун, выразаны ў форме ялінкі.

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары