Валанцёрка з Луганску: Большасць людзей на Данбасе хоча, каб вярнулася даваеннае жыццё


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://youtu.be/k4EM2Y1jzKQ”][vc_column_text]Як выглядае жыццё на акупаваных тэрыторыях Украіны пры самаабвешчанай уладзе. Пра гэта – у інтэрвю з валанцёркай з Луганску Юліяй Красільнікавай.

Паводле госці «Белсату», з ДНР і ЛНР выехала вельмі шмат людзей з праўкраінскай пазіцыяй, інакш ім бы пагражалі катаванні і фізічная расправа. Там аднак застаюцца людзі з рознымі ацэнкамі падзеяў на ўсходзе Украіны.

«Нехта з жыхароў змяніў сваё перакананне падчас канфлікту, бо было шмат нагодаў і магчымасцяў пераасэнсаваць тое, што адбываецца. Таму сказаць, што ўсе пагалоўна падтрымліваюць той ці іншы бок, – такога няма. Большасць людзей на Данбасе цяпер хоча, каб закончылася вайна і каб вярнулася хоць нейкае падабенства да іх мінулага жыцця», – заўважыла Юлія Красільнікава.

Цэлае інтэрвю ды іншыя матэрыялы – пра спаткання Пуціна і Асада, «Ісламскай дзяржавы» ды новую хвалю гвалту ў Ізраілі – у апошнім выданні праграмы «ПраСвет», якая выходзіць на «Белсаце» ў пятніцы а 20.40.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў