Валанцёры ў Рэчыцы стварылі «выспу надзеі» для бадзяжных жывёлінаў


Цёплы дом, лекі ды шанец на новых гаспадароў. Усё гэта бадзяжным жывёлінам дае прыватны прытулак пад Рэчыцаю з красамоўнаю назвай «Выспа надзеі». Ініцыятыва некалькіх валанцёраў ужо не першы год ратуе жыцці сабакаў ды котак і тым самым – прынамсі часткова – вырашае вострую праблемы адлову і знішчэння бяздомных жывёлінаў.

Нібыта простая сельская хата з вялікім падворкам. Насамрэч – прытулак для бадзяжнай жывёлы. «Выспа надзеі» існУе ўжо 10 гадоў. Некалькі валанцёраў з Рэчыцы пад кіраўніцтвам Святланы Ашэкі купілі хату на ўласныя сродкі і заснавалі тут дабрачынную ўстанову.

Праблема бадзяжнай жывёлы – у Беларусі досыць вострая. У нашай краіне штогод адлоўліваюць каля 70 тысячаў катоў і сабакаў. Толькі ў Менску –дзясяць тысячаў. Каля 15-ці адсоткаў чатырохногіх знаходзяць новых гаспадароў. Астатніх праз 6 дзён папросту знішчаюць.

 Прытулак «Выспа надзеі» працуе абсалютна легальна, кожную жывёліну аддаюць новым гаспадарам толькі на падставе дамовы, складзенай юрыстамі. Асноўная праблема – фінансаванне, бо толькі на харчаванне за месяц трэба выдаткаваць каля 15-ці мільёнаў беларускіх рублёў, патрэбныя сродкі і на лекі ды аплату паслуг прафесійных ветэрынараў.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары