Вакульчык: У 2017 годзе мы выкрылі 11 агентаў замежных спецслужбаў


Старшыня КДБ Валер Вакульчык распавёў пра вынікі барацьбы свайго ведамства з замежнымі разведкамі ў 2017 годзе: паводле яго, дзейнасць 11 агентаў і кадравых супрацоўнікаў замежных спецслужбаў была спыненая, супраць 4 распачалі крымінальныя справы.

Імёны агентаў і дэталі шпіёнскіх справаў Вакульчык распавядаць не стаў.

«Летась адбыліся таксама суды над беларускімі грамадзянамі, шпіёнаў на карысць іншых дзяржаў. Усе прысуджаныя да сур’ёзных тэрмінах, самы маленькі – 8 гадоў. Былы высокапастаўлены вайсковец атрымаў 14 гадоў. Яшчэ адзін фігурант падобнай справы прыгавораны да 11 гадоў«, – распавёў Вакульчык у інтэрвʼю БелТА.

Старшыня КДБ высока ацаніў працу беларускай контрразведкі.

«Справы, звязаныя са шпіянажам, – гэта вельмі тонкая праца, якая патрабуе вялікай вытрымкі. Выніку часам прыходзіцца чакаць гадамі. Адно з шпіёнскіх злачынстваў, напрыклад, пачалі дакументаваць яшчэ ў 2008 годзе, а затрымалі шпіёна, замежнага выведніка толькі праз восем гадоў», – адзначыў ён.

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары