Вакульчык пра «справу патрыётаў»: Заўчасна казаць, ці дойдзе яна да суда


Старшыня Камітэту дзяржаўнай бяспекі сказаў журналістам, што яшчэ праводзіцца следства, таму заўчасна казаць, ці дойдзе справа да суда.

«Вы цудоўна ведаеце, што абвінавачанні сурёзныя выстаўленыя. Па кім не было доказаў, той невінаваты, па тых пераслед спынены», – патлумачыў ён.

Вакульчык дадаў, што справа патрабуе ўсебаковага даследавання.

«Гэта група людзей, ёсць там арганізаванасць? Ёсць. Узброенасць? Ёсць. 287 артыкул – гэта не палітычны артыкул, а экстрэмізм. У следчых устаноўка абʼектыўна разабрацца. Я ведаю болей, але не магу сказаць. Я прыхільнік, каб на ўсе пытанні былі адказы. Заўчасна нельга казаць што яны злачынцы. Калі ў следчага, ці ў мяне, як кіраўніка, ёсць нават нейкая пераканаўчасць, то гэтага не дастаткова – павінны быць вычарпальныя доказы віны. Мы цяпер разбіраемся, хто там быў лідар, хто выканаўца.Таму я не буду называць Лазоўскага галоўным. І не трэба блытаць клуб «Патрыёт» з «Белым легіёнам» – гэта рознае, проста некаторыя некалі былі ў «Патрыёце», – піша nn.by са спасылкай на Вакульчыка.

Агулам па справе патрыётаў напярэдадні 25 сакавіка сёлета арыштавалі больш трыццаці асобаў. Частцы асобаў выставілі абвінавачанні ў рыхтаванні масавых закалотаў, колішнім сябрам «Белага легіёну» дадалі яшчэ і артыкул «стварэнне незаконнага ўзброенага фармавання».

Затрыманні пачаліся пасля заявы Аляксандр Лукашэнкі пра групу, якая рыхтавала масавыя беспарадкі ў краіне. Цягам двух месяцаў большую частку затрыманых ужо выпусцілі, з некаторых з іх знялі абвінавачанні. Цяпер пад вартай знаходзяцца 14 асобаў.  Грамадскія дзеячы і праваабаронцы заклікалі прызнаць палітвязнямі фігурантаў «справы патрыётаў».

ДР belsat.eu

Стужка навінаў