Вакцына, ад якой памерла 6-гадовая дзяўчынка ў Горадні, была бельгійскай вытворчасці


«Вакцына бельгійская, закуплялася цэнтралізавана», – распавяла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэту Беларусі Юлія Ганчарова.

Паводле Ганчаровай, у экстраным парадку праводзіцца судова-медыцынская экспертыза для ўстанаўлення прычыны смерці дзіцяці.

«Тут вельмі важна зразумець, гэта былі нейкія індывідуальныя асаблівасці арганізма ці трэба будзе экстранна прымаць нейкія меры, звязаныя з абаротам [гэтай вакцыны]», – адзначыла Ганчарова.

Акрамя загінулай дзяўчынкі 31 траўня прышчапілі яшчэ дзевяць дзяцей. Скаргаў ад іх бацькоў не паступала.

31 траўня 6-гадовая дзяўчынка памерла ад прышчэпкі ў гарадзенскай дзіцячай паліклініцы №1. Цяпер праводзіцца расследаванне. Следчы камітэт узбудзіў крымінальную справу за неналежнае выкананне прафесійных абавязкаў.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў