Вакаліст «Металікі» Джэймз Гэтфілд абараніў доктарскую дысертацыю – фэйк у стылі постмадэрну


Гэтфілд абараніўся ў Каліфарнійскім тэхналагічным інстытуце. Над сваёй дысертацыяй ён працаваў 12 гадоў, паведамляее ncscooper.com (сайт, які распаўсюджвае фэйкавыя навіны, змешваючы сапраўдныя і выдуманыя факты).

«Мне падабаецца займацца музыкай і я атрымліваю ад гэтага асалоду. Але я не магу накарміць сваю сямʼю асалодаю. Таму я вырашыў, што калі Браян Мэй (гітарыст з гурту «Queen», які абараніў дысертацыю – заўв. belsat.eu) змог гэта зрабіць, то і я змагу. Аказалася, што я вельмі добры ў гэтым», – публікуе ncscooper.com несапраўдную цытату лідара легендарнага гурту.

Дысертацыя Гэтфілда пабудаваная на працы доктара Місці Бэнца (сапраўдны навуковец) 2007 году аб чорных дзірках (Black Hole Scaling) і далёкіх квазараў. Партал фэйкавых навінаў таксама паведаміў, што праца Гэтфілда нібыта прысвечаная паляпшэнню святла рэфактарынгу і ўплыву гравітацыі на касмічны тэлескоп Хабл. Паводле выдання, даследаванне музыкі дапамагло зрабіць вырашальны прарыў у гэтай галіне.

ЮВ, belsat.eu, паводле ncscooper.com

Глядзі таксама
Каментары