Вайсковыя базы РФ у замежжы: рэшткі савецкай велічы і здабыткі новых актаў агрэсіі


Пытанне замежных вайсковых баз стала вельмі актуальным для многіх беларусаў у 2014 годзе, падчас расейскай акупацыі Крыму. Падзеі пазамінулай вясны засведчылі, што замежная база можа стаць крыніцай непасрэднай агрэсіі супраць той краіны, якая дазволіла размесціць чужыя войскі на сваёй тэрыторыі.

Замежная база – для любой дзяржавы справа знешнепалітычнага ўплыву і прэстыжу, гэта здольнасць кантраляваць і назіраць за сітуацыяй у адпаведным рэгіёне, і часта магчымасць ударыць сваймі ўзброенымі сіламі там, куды цяжка дабрацца наўпрост са сваёй тэрыторыі.

Наяўнасць у любой дзяржавы вайсковых аб’ектаў за мяжой у значнай ступені сведчыць пра амбіцыі граць заўважную ролю ў сусветнай палітыцы і дастатковыя эканамічныя рэсурсы. У гэтым сэнсе нікога не здзіўляе тое, што абсалютным лідарам па колькасці і геаграфічным распаўсюдзе вайсковых баз з’яўляюцца ЗША.[/vc_column_text][vc_single_image image=”8720″ onclick=”link_image”][vc_column_text]Для краіны, дзе знаходзіцца чужая вайсковая база, яна можа быць і гарантыяй бяспекі, і адным з рухавікоў эканамічнага развіцця, і фактарам, які ставіць гэтую краіну ў небяспечнае палажэнне. Чужыя вайскоўцы могуць стаць раздражняльнікам для мясцовага насельніцтва з-за сваіх неадэкватных паводзін, ці выкарыстоўвацца ва ўнутранай палітыцы прымаючай краіны, абмяжоўваючы палітычны выбар грамадзянаў.

Зараз у Беларусі знаходзяцца толькі расейскія вайсковыя базы – базы той самай краіны, якая ўжо паказала, як яна можа адказаць гаспадару на ягоную гасціннасць. У гэтым месяцы Масква пачала гучна казаць пра свае планы адчыніць новую – авіяцыйную – базу ў Беларусі.

З гэтай нагоды разгледзім, дзе Масква трымае вайсковыя за сваёй мяжой і якім чынам выкарыстоўвае.

Савецкая спадчына ў Азіі

Зараз амаль усе расейскія вайсковыя базы знаходзяцца на тэрыторыі былога СССР – там, дзе раней знаходзіліся важныя геаграфічна ці ўнікальныя тэхналагічна савецкія аб’екты.

Гэтак, адным з важнейшых элементаў сістэмы супрацьракетнай абароны СССР была з 1985 года Габалінская РЛС у Азербайджане. Яна існавала да 2013 года, калі Баку не адмовіўся з Масквой адносна кошту арэнднай платы. Цяпер у Азербайджане няма расейскіх вайсковых баз.

Затое ёсць база ў Арменіі – гэта база нумар 120 у Гюмры, у якой, па афіцыйных дадзеных, служаць да 5 тысяч жаўнераў. На базе, якая выкарыстоўваецца як важнейшы пункт супрацьпаветранай абароны, знаходзяцца знішчальнікі МіГ-29 і зенітна-ракетныя ўстаноўкі С-300.[/vc_column_text][vc_single_image image=”8724″ onclick=”link_image”][vc_column_text]Казахстан застаецца краінай, дзе па дамове з Масквой знаходзіцца самая вялікай колькасць вайсковых аб’ектаў Расеі. Да таго ж гэта самыя буйныя па плошчы базы – касмадром «Байканур» (5-ы Дзяржаўны выпрабавальны палігон Мінабароны РФ), палігон «Капусцін Яр» (часткова на тэрыторыі Расеі), 20-я асобная выпрабавальная станцыя і два вымяральных пункты. Таксама выкарыстоўваюцца для выпрабаванняў ракетнай тэхнікі і боепрыпасаў 10-ы Дзяржаўны выпрабавальны палігон, 5580-я база забеспячэння выпрабавальных прац, асобны радыётэхнічны вузел (радыё-лакацыйная станцыя «Днепр» у закрытым горадзе Балхаш-9). Асобны полк транспартнай авіяцыі стаіць у казахскім горадзе Костанай.

У Кіргізіі знаходзіцца расейская авіяцыйная база Кант, дзе базуюцца штурмавікі Су-25 і верталёты Мі-8. На возеры Іссык-Куль стаіць выпрабавальная база супрацьлодкавага тарпеднага ўзбраення. Таксама ў краіне працуе 338-ы вузел сувязі Ваенна-марскога флоту РФ, які забяспечвае сувязь у дыяпазоне звышдоўгіх хваляў з падводнымі лодкамі, і вайсковая сейсмічная станцыя.

У Таджыкістане раскватаравалі 201-ю вайсковую базу РФ, створаная з 201-й мотастралковай дывізіі, якая ў 1990-я гады разам з расейскімі памежнікамі абаранялі мяжу Таджыкістана з Афганістанам. Гэта самая вялікая па колькасці асабовага складу расейская вайсковая база – як мінімум сем з паловай тысяч чалавек, якая фактычна ўяўляе з сябе адразу некалькі вайсковых аб’ектаў. Таксама ў краіне знаходзіцца аптычна-электронны комплекс «Акно», які належыць РФ і адсочвае рух касмічных аб’ектаў. Для кантролю за таджыцка-аўганскай мяжой у Таджыкістане застаецца аператыўная група Памежнай службы ФСБ РФ.

За марамі

Зараз у РФ фактычна ёсць базы за межамі былога СССР толькі ў адной краіне – у Сірыі. РФ забяспечвае сябе прыхільнасць сірыйскага дыктатара Асада пастаўкамі зброі, палітычнага падтрымання, а зараз і наўпроставым удзелам сваёй авіяцыі ў грамадзянскай вайне ў гэтай краіне.[/vc_column_text][vc_single_image image=”8728″ onclick=”link_image”][vc_column_text]Гэта вельмі важная для Масквы кропка, якая дазваляе ўплываць на падзеі ў Міжземнаморскім басейне, мець там узброеныя сілы ды весці радыёэлектронную разведку.

Асноўная база РФ у Сірыі – 720-ты пункт матаряльна-тэхнічнага забеспячэння. Аднак таксама існавалі ці існуюць і іншыя аб’екты, найперш выведныя, а зараз з’явілася як мінімум адна авіяцыйная база.[/vc_column_text][vc_single_image image=”8732″ onclick=”link_image”][vc_column_text]У В’етнаме раней існавала спачатку савецкая, а потым расейская ваенна-марская база Камрань. У 2002 годзе яна была зачыненая, аднак у мінулым годзе зноў было падпісана пагадненне, згодна з якім расейскія вайсковыя караблі могуць ёй карыстацца. Таксама там могуць абслугоўвацца самалёты Іл-78, якія дазапраўляюць у паветры расейскія стратэгічныя ракетаносцы Ту-95МС. У сувязі з гэтым, верагодна, у Камрані можа знаходзіцца невялікі кантынгент расейскіх вайсковых спецыялістаў-тэхнікаў, але дакладнай інфармацыі пра гэта няма.

На акупаваных і непрызнаных тэрыторыях

З 2007 году Грузія афіцыйна не мае на сваёй тэрыторыі расейскіх вайсковых баз, аднак у выніку расейска-грузінскай вайны ў 2008 годзе нелегальна з’явіліся вайсковыя базы Масквы на землях, якія Беларусь лічыць грузінскімі.

Гэтак, у Абхазіі знаходзіцца 7-я вайсковая база – гэта прыкладна матастралковая брыгада з чатыры тысячы чалавек. У Паўднёвай Асеціі стаіць 4-я вайсковая база – таксама прыкладна з чатырма тысячамі жаўнераў. Гэта баявыя часткі, якія маюць артылерыю, бранятэхніку, сродкі супрацьпаветранай абароны і ўсё іншае патрэбнае для вядзення поўнамаштабных баёў.

[/vc_column_text][vc_single_image image=”8736″ onclick=”link_image”][vc_column_text]На тэрыторыі Малдавіі, якая зараз знаходзіцца пад кантролем прыднястроўскіх сепаратыстаў, знаходзяцца часткі, якія калісьці былі 14-й арміяй СССР. Падчас вайны Малдавіі супраць сепаратыстаў, расейскія войскі неафіцыйна пастаўлялі зброю і баявую тэхніку баевікам і, як кажуць малдаўскія крыніцы, нават адкрывалі агонь па малдаўскім войскам.

Зараз расейская групоўка, якая засталася, трымае пад сваім кантролем вялікія запасы зброі, якія засталіся з часоў СССР, і налічвае каля 1.500 жаўнераў. Пры гэтым іхны статус з пункту гледжання малдаўскага заканадаўства застаецца сумнеўным – частка з іх знаходзіцца там з дазволу Малдавіі, а частка – нелегальна.[/vc_column_text][vc_single_image image=”8744″ onclick=”link_image”][vc_column_text]Ва Украіне, якая стала ахвярай расейскай агрэсіі ў 2014 годзе, знаходзіцца самая магутная расейская групоўка – часткі расейскай арміі і Ваенна-марскога флоту ў Крыме. Расейскія вайсковыя базы часта былі прычынай украінска-расейскіх канфліктаў яшчэ да 2014 году, калі ўкраінскія афіцыйныя асобы не мелі магчымасці кантраляваць, што прывозяць на ўкраінскую тэрыторыю з-за мяжы, а расейскія вайскоўцы незаконна займалі кавалкі ўкраінскай тэрыторыі.

Аднак у 2014 годзе на расейскія базы ў Крыме былі таемна перакінутыя дадатковыя войскі, якія блакавалі ўкраінскія ваенныя аб’екты і захапілі паўвостраў. Пры гэтым расейскія сілы спецпрызначэння і армія выдавалі сябе за мясцовых «апалчэнцаў» і дзейнічалі без знакаў адрознення, а расейскія баявыя караблі не дазвалялі ўкраінскім выйсці ў мора.

Такім чынам паўвыспа, дзе ўкраінскія войскі не былі гатовыя да нечаканага ўдару, была цалкам акупаваная ўзброенымі «гасцямі» з вайсковых баз, якія знаходзіліся на ўкраінскай тэрыторыі.

На тэрыторыі Данецкай і Луганскай вобласцяў Украіны таксама прысутнічаюць расейскія дарадцы і рэгулярныя войскі, якія без знакаў адрознення вялі і вядуць баявыя дзеянні супраць Украіны.

Наша маці-краіна

У Беларусі зараз знаходзяцца два расейскіх вайсковых аб’екта. Радыёлакацыйная станцыя «Волга» у Клецкім раёне Менскай вобласці дазваляе адсочваць пускі міжкантынентальных ракетаў на захад і паўночны захад ад Беларусі. Згодна з пагадненнем, якое было падпісана ў 1995 годзе, уся нерухомая маёмасць на базе і зямля пад ёй перадана Расеі да 2020 года.[/vc_column_text][vc_single_image image=”8748″ onclick=”link_image”][vc_column_text]Максімальная колькасць расейскага вайсковага і цывільнага персаналу на РЛС «Волга» – тысяча дзвесце чалавек. У адказ РФ бясплатна дае Беларусі карыстацца сваім палігонамі падчас вучэнняў частак супрацьпаветранай абароны.

У Вілейцы на такіх жа ўмовах знаходзіцца 43 вузел сувязі ВМФ РФ, які забяспечвае сувязь з атамнымі падводнымі лодкамі ў Атлантычным, Індыйскім і часткова Ціхім акіянах. Расейскі персанал у Вілейцы, згодна з пагадненнем 1995 года, не можа быць болей за 250 чалавек.

Што рабіць?

У гэтым годзе рэзка павялічыўся ціск на Беларусь з мэтай прымусіць яе адкрыць базу для расейскай баявой авіяцыі, што выглядае асабліва небяспечна на тле гісторыі з украінскім Крымам і прапагандысцкай кампаніі ў расейскіх СМІ пра тое, што «Беларусь таксама можа сысці ад Масквы на захад».

Вайсковая база іншай дзяржавы, як мы ўжо казалі вышэй, можа быць і дабром, і вялікім злом для краіны, якая прымае чужых жаўнераў на сваёй тэрыторыі.

Новая база РФ толькі пагоршыць адносіны Беларусі з навакольным светам, з Украінай, Польшчай, з НАТО ў цэлым.

Але самае галоўнае, што ў Беларусі вайсковыя аб’екты мае і хоча адчыніць менавіта тая дзяржава, улады якой ужо паказалі, што іх абяцанням паважаць гаспадароў верыць нельга.

Аляксандр Гелагаеў для belsat.eu

[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row][vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row][vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row][vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row][vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row][vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row][vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў