Вайскоўцы далучыліся да пратэстаў у Арменіі


На бок удзельнікаў пратэстаў у Ерэване пачалі пераходзіць вайскоўцы: на вуліцы Ерэвану выйшлі мужчыны ў ваеннай форме, перадае РБК.

Сёння вызвалілі лідара пратэстаў Нікола Пашыньяна.

Тым часам Мінабароны Арменіі пацвердзіла, што частка вайсковаслужбоўцаў далучылася да ўдзельнікаў антыўрадавых пратэстаў у Ерэване. Reuters паведамляе пра «сотні» мужчын у ваеннай форме.

https://www.instagram.com/p/Bh6EUiLA6yz/?taken-by=sweet_armenia

Відавочцы выкладаюць у сацсеткі відэа, на якіх бачна, як па горадзе ідзе калона вайскоўцаў – яны, імаверна, не маюць зброі.

Нагадаем, сёння адзінаццаты дзень пратэстаў у Арменіі. Людзі выйшлі на вуліцы 13 красавіка, каб пратэставаць супраць прызначэння экс-прэзідэнта Сержа Саргсяна на пасаду прэм’ер-міністра.

22 красавіка паліцыя ўжыла спецсродкі для разгону натоўпу дэманстрантаў у раёне Эрэбуні. Апазіцыйны дэпутат і лідар пратэсту Нікал Пашыньян пасля беспаспяховых перамоваў з Саргсянам быў затрыманы паліцыяй. Таксама затрымалі некалькі ягоных паплечнікаў. Цяпер яны, верагодна, знаходзяцца ў пастарунку ў горадзе Севан.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў