Вайскоўцы пасадзілі верталёт на аўтамабільную трасу, каб спытаць, куды ляцець


Інцыдэнт здарыўся на трасе Актобе-Шымкет на захадзе Казахстану. На відэа, якое знялі дальнабошчыкі, чуваць каментар відавочца: «мужыкі заблудзіліся».

Вайсковы верталёт прызямліўся на аўтамабільнай трасе. З яго выбег мужчына і пра штосьці пачаў пытаць кіроўцу фуры, а пазней вярнуўся назад. Пасля кароткай размовы верталёт узлятае.

Паводле міністэрства абароны Казахстану, экіпаж верталёту «Мі-8МТ» выконваў вучэбна-баявую задачу і «адпрацоўваў пытанні аднаўлення візуальнай арыенціроўкі метадам апытання».

ЮВ, belsat.eu, паводле kazday.kz

Стужка навінаў