Вайскоўцы NATO адпрацуюць абарону «Сувалкаўскага калідора»


Вайскоўцы NATO, якія размешчаны ў Літве і Польшчы, 17-19 чэрвеня ўпершыню правядуць трэніроўку па абароне так званага «Сувалкаўскага калідору», па якім у выпадку вайны з Расеяй у краіны Прыбалтыкі мусіць прыйсці падтрымка саюзнікаў.

У вучэннях прымуць удзел каля 1,5 тысячы літоўскіх, польскіх, брытанскіх і амерыканскіх вайскоўцаў, бранятэхніка і верталёты. Гэтая аперацыя зʼяўляецца часткай міжнародных вучэнняў «Жалезны воўк-2017», паведамляе партал Delfi.

«Сувалкаўскі калідор» лічыцца «ахілесавай пятой» краінаў Балтыі. Гэта пагранічны ўчастак паміж Літвой і Польшчай шырынёй прыкладна 100 км, які на захадзе мяжуе з Калінінградскай вобласцю, а на ўсходзе – з Беларуссю. У выпадку яго захопу падчас вайны дарога ў краіны Балтыі для NATO будзе перакрытая.

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў