Вайна, ў якую ніхто не мог паверыць


Роўна 75 гадоў таму, 1-га верасня 1939-га года а 4-й гадзіне 45 хвілінаў раніцы нямецкі вучэбны браняносны карабель «Шлезвіг-Гольштайн» адкрыў агонь па польскім Ваенна-транзітным складзе на паўвостраве Вэстэрплятэ. Так пачыналася самая крывавая за ўсю гісторыю чалавецтва Другая сусветная вайна. Вайна, якая доўжылася 6 гадоў і ўнесла больш за 50 мільёнаў чалавечых жыццяў.

Роўна 75 гадоў таму, 1-га верасня 1939-га года а 4-й гадзіне 45 хвілінаў раніцы нямецкі вучэбны браняносны карабель «Шлезвіг-Гольштайн» адкрыў агонь па польскім Ваенна-транзітным складзе на паўвостраве Вэстэрплятэ. Так пачыналася самая крывавая за ўсю гісторыю чалавецтва Другая сусветная вайна. Вайна, якая доўжылася 6 гадоў і ўнесла больш за 50 мільёнаў чалавечых жыццяў.

Адразу пасля стрэлаў браняносца, які па сутнасці стаў нямецкаю “Аўрораю”, сотні бамбардзіроўшчыкаў «Люфтвафэ» (“Luftwaffe”) пачалі бамбардзіроўкі польскіх гарадоў, а сухапутныя вайсковыя часткі “Вермахту” ўварваліся на тэрыторыю Польшчы адразу з трох кірункаў. Праз два дні, 3-га верасня, Вялікая Брытанія, Францыя, Аўстралія і Новая Зеландыя абвясцілі вайну Нямеччыне ў адказ на агрэсію супраць Польшчы. Ёахім Фульчык, якому цяпер 83-ы, цудоўна памятае той дзень 75-гадоў таму.

ЁАХІМ ФУЛЬЧЫК: “Мне было восем гадоў, і я памятаю, як у эфіры нямецкага радыё перадалІ, што быў здзейснены напад на радыёстанцыю ў ГлІвіцэ на …. гэта былІ ці то палякі, ці то паўстанцы, я не магу цяпер дакладна сказаць, як называлі тады гэтую групу палякаў. Мая маці, якая чула гэтыя навіны, сказала сваёй сястры: “Я не магу паверыць у гэта”.

Напад на радыёстанцыю ва ўсходненямецкім мястэчку Гляйвіц, якое цяпер мае назву ГлІвіцэ і месціцца ў Польшчы, дзе жыве Ёахім, быў выкарыстаны Гітлерам як нагода для пачатку баявых дзеянняў у Польшчы але, як прадэманстравала будучыня, быў толькі пачаткам рэалізацыі планаў Гітлера.

ДАМ’ЯН РЭЦЛАЎ, ГІСТОРЫК: “Гэтая правакацыя з вуснаў нямецкай прапаганды, безумоўна, дасягнула сваёй мэты, бо Гітлер шукаў падставу, а ня факты, якія маглі б апраўдаць напад на Польшчу. І ён шукаў апраўданне, найперш у вачах уласнага народу, які ня быў перакананы, асабліва пасля Сілезіі, у тым, што Польшча мусіць быць атакаваная”.

Пасля атакі Польшчы быў план «Барбароса», было 22 чэрвеня 1941 года, была Берасцейская крэпасць, была Хатынь, была кроў і пакуты мільёнаў людзей. У Другой сусветнай вайне ўзяла ўдзел 61 дзяржава з 73-х, якія існавалі на той момант у свеце. Баявыя дзеянні вяліся на тэрыторыі трох кантынентаў і ў водах чатырох акіянаў. Гэта адзіны канфлікт, у якім ужылі ядравую зброю.

Сёння досвед пакаленняў гучыць асабліва голасна. У Еўропе развязаны вайсковы канфлікт, які шмат хто з непакоем параўноўвае з мінулым. У нашых суседзяў ва Украіне ўжо загінулі тысячы людзей. Аднак ні ахвяры, ні зАклікі, ні санкцыі не спыняюць агрэсіі Крамля, які ставіць свет у небяспечную сітуацыю паўтарэння гісторыі.

Алесь Сіліч, Брусэль, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары