Вайна, дыпламатыя і жаноцкія пратэзы. Найлепшыя здымкі тыдня


Перамовы ў Менску, тэракт у Даніі і пратэст у Сірыі. Мы сабралі найлепшыя фота з найважнейшых падзеяў за мінулы тыдзень.

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

Менск – у цэнтры еўрапейскай палітыкі.Аляксандр Лукашэнка прымае ўдзельнікаў перамоваў у «нармандскім фармаце». «Елі яешню, малочныя прадукты, выпілі некалькі вёдраў кавы», – распавёў журналістам кіраўнік Беларусі.

Аднак галоўным вынікам сустрэчы сталася падпісанне Дэкларацыі на падтрыманне комплексу захадаў у выкананні Менскіх дамоўленасцяў. Асноўныя пункты дакументу – вывад замежных войскаў і непадзельнасць Украіны.

[vc_single_image image=”4″ img_size=”large”]

Дзеці за кратамі.Гэта пратэст у Сірыі супраць дзеянняў вайскоўцаў, верных Башару аль-Асаду. У барацьбе з тэрарыстычнаю «Ісламскаю дзяржаваю» войска выкарыстоўвае артылерыю і авіяцыю, не зважаючы на страты сярод цывільнага насельніцтва. Сярод іншага, войскі Асада выкарыстоўваюць гэтак званыя «бочкавыя бомбы».

[vc_single_image image=”7″ img_size=”large”]

У Капэнгагене паліцыянты застрэлілі мужчыну, якога падазраюць у нападзе на кавярню і сінагогу. Падчас спробы затрымаць злачынцу той пачаў страляць у паліцыянтаў.

Раней мужчына распачаў страляніну ў кавярні, дзе адбывалася дыскусія з удзелам дацкага мастака-карыкатурыста, а таксама абстраляў сінагогу.

[vc_single_image image=”10″ img_size=”large”]

Жывы ланцуг на ўзбярэжжы Эльбы ў Дрэздэне. Мясцовыя жыхары сабраліся, каб ушанаваць памяць цывільных ахвяраў налёту авіяцыі хаўруснікаў на горад. Роўна 70 гадоў таму ВПС Вялікай Брытаніі і ЗША зраўнялі з зямлёю палову гораду. Загінулі дзясяткі тысячаў чалавек, у асноўным – цывільныя. Мэтазгоднасць бамбавання дасюль застаецца аб’ектам спрэчак.

[vc_single_image image=”13″ img_size=”large”]

Жанчына з пратэзам нагі чакае за кулісамі пачатку публічнай фотасесіі. Японскі пратэзіст Фуміё Усуі ды фатограф Такао Оці разам працуюць над фотапраектам «Amputee Venus», у якім бяруць удзел 11 японскіх жанчын. Мара энтузіястаў – перамагчы стэрэатыпы і дапамагчы людзям з пратэзам жыць паўнавартасным жыццём.

Зміцер Ягораў, belsat.eu

Стужка навінаў