Вядомыя вынікі балістычнай экспертызы толькі аднаго з пісталетаў, знойдзеных непадалёк ад месца, дзе было здзейсненае гучнае забойства аднаго з апанентаў кіраўніка Расеі Уладзіміра Пуціна.
На дне Масквы-ракі недалёка ад Вялікага Маскварэцкага моста, на якім забілі расейскага апазіцыйнага палітыка Барыса Нямцова, выяўленыя два пісталеты, аднак адзін з іх дакладна не з’яўляецца прыладай забойства.
Наконт другога балістычная экспертыза пакуль не атрымана, паведаміла «Інтэрфаксу» крыніца, знаёмая з ходам расследавання.
«Па другім пісталеце экспертнае заключэнне пакуль не гатова», – сказаў суразмоўца агенцтва.
Паводле яго, вадалазы дакладна штодня абследуюць дно Масквы-ракі ў ваколіцах Вялікага Замаскварэцкага моста.
Адзін з лідараў расейскай апазіцыі Барыс нямцоў быў забіты позна ўвечары 27 лютага недалёка ад Краснай плошчы на Вялікім Маскварэцкім мосце.
У следства ёсць двое абвінавачаных – Заур Дадаеў і Анзор Губашаў, а таксама трое падазраваных – Хамзат Баха, Тамерлан Эскерханаў і Шадыд Губашаў. Двум першым прад‘явілі абвінавачванне ў арганізаваным забойстве (частка 2 артыкулу 105 Крымінальнага кодэксу РФ) і незаконным захоўванні зброі (частка 2 артыкулу 222 Крымінальнага кодэксу РФ). Яшчэ адзін падазраваны ў датычнасці да забойства Нямцова Беслан Шаванаў падарваў сябе гранатаю 8-га сакавіка пры спробе затрымання сілавікамі.
МЯ, belsat.eu, паводле interfax.by