Ва Украіне злавілі расейскага шпіёна, які згадзіўся працаваць за $50


Затрыманы грамадзянін Расеі згадзіўся шпіёніць ва Украіне за $50 у дзень.

СБУ Украіны затрымала вайскоўца Галоўнага разведвальнага ўпраўлення Міністэрства абароны Расеі. Гэта адбылося ў Станіцы Луганскай. Пра гэта заявіў на прэс-канферэнцыі міністр інфармацыйнай палітыкі Юрый Стэць, паведамляе news.liga.net.

Міністр адзначыў, што грамадзяніна Расеі Алега Хлюпіна накіравалі ва Украіну для шпіянажу, аднак яго затрымалі 4 сакавіка пры спробе трапіць з акупаванага Луганска ў Станіцу Луганскую.

Затрыманы вайсковец, які жыве ў Валгаградзе, у 2005-2006 гадах удзельнічаў у аперацыях ГРУ РФ у Чачні, аднак затым звольніўся ў запас. У лютым пасля атрымання позвы з ваенкамата пагадзіўся выконваць заданні ГРУ ва Украіне за плату RUB 3 тыс. Дзень ($50). Пры гэтым ніякіх кантрактаў з ім не заключалі.

Затрыманы таксама пацвердзіў, што праз ваенкаматы на вайну ў Данбас патрапілі ўжо шмат якія расейцы і што тэхніка на ўзбраенні баевікоў – расейская.

Паводле news.liga.net

Стужка навінаў